Текущее время: 01 дек 2024, 13:52

Часовой пояс: UTC + 3 часа [ Летнее время ]




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 3 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Быков
СообщениеДобавлено: 12 сен 2012, 01:07 
Не в сети
Пользователь
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 26 окт 2007, 00:32
Сообщения: 17
Благодарил (а): 0 раз.
Поблагодарили: 0 раз.
Родныя пісьменніка падарылі дзяржаве лецішча, якое ён пабудаваў за ўласныя грошы.

“Гэта падарунак дзяржаве. І кіраўніцтва дзяржавы пагадзілася з тым, што менавіта там будзе створаная экспазіцыя. Мы плануем частку лецішча захаваць - мемарыяльны пакой Васіля Ўладзіміравіча, гасціная, ну а некаторыя памяшканні лецішча, якое зусім невялічкае, выкарыстаем для экспазіцыі”, - расказвае мне дырэктарка Літаратурнага музея Лідзія Макарэвіч.

Жонка пісьменніка - Ірына Быкава - зрабіла нятанны падарунак. Лецішча знаходзіцца зусім непадалёк ад сталіцы - у Ждановічах. Участкі памерам 6-12 сотак каштуюць там ад 25 да 50 тысяч долараў. Ёсць і па сто тысяч. І гэта толькі ўчастак, без дома.

Дзялянку ў Ждановічах Васіль Быкаў набыў на пачатку 80-х і сам кіраваў будаўніцтвам невялікага двухпавярховага дома. Пасадзіў бярозы, дуб, хвоі. Музейшчыкі абяцаюць захаваць лецішча ў тым выглядзе, якім яго бачыў сам Быкаў.

“Будзем старацца максімальна захаваць лецішча пры рэстаўрацыі. Яго знешні выгляд. Каб там усё было так, як пры жыцці пісьменніка”.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч расказвае, што лецішча Быкаў набыў, бо не мог прыжыцца ў Мінску. Шумна было пісьменніку і неспакойна ў сталіцы. У выбары ўчастка Быкаву нават дапамагала кіраўніцтва БССР.

“Выбіралі яны разам з адным з тагачасных кіраўнікоў Беларусі Кузьміным. Ездзілі на яго машыне і выбіралі надзел”.

Падчас будаўніцтва дома не абышлося без кур’ёзаў. Быкаў замовіў рамы для вокнаў. Іх зрабілі і прывезлі, аднак вокны не падышлі. Вырашыць гэтую праблему пісьменніку дапамог… Міхаіл Мясніковіч. У тыя часы прэм’ер займаў пасаду міністра ЖКГ БССР.

Музей на лецішчы Быкава плануюць адкрыць да 90-годдзя пісьменніка - у 2014 годзе. Экскурсаводы будуць у цені бяроз расказваць школьнікам і замежным дэлегацыям, як Быкаву тут добра пісалася.

"Еўрарадыё" пашукала згадкі пра лецішча ў аўтабіяграфічнай кнізе “Доўгая дарога дадому”. Там Васіль Быкаў адгукаецца пра яго без вялікага піетэту. Не пісалася пісьменніку там.

“Будаваў у Ждановiчах дачу i думаў: буду пiсаць! На другiм паверсе, у цесным куточку. Мiж бярозак, што высiлiся над дахам, пазiраючы на падворак з ружамi ўнiзе. Але не пiсалася мне на дачы. Усё тут шкодзiла - i размовы суседак побач, i брэх сабак, i дзiцячая гамана з пiскам i крыкам. А то яшчэ радыё аднекуль з боку блiзкай дарогi. Напрыканцы лета рашыў: паеду ў Нiду. Усе дужа хвалiлi - здатнае мейсцейка на беразе затокi, поруч з жоўтымi дзюнамi”.

Ніда насамрэч прыемнае месца, не паспрачаешся. Але лецішча там Быкаў так і не займеў. Так што музей будзе не на балтыйскім ўзбярэжжы, а ў шумных мінскіх Ждановічах.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Быков
СообщениеДобавлено: 24 авг 2014, 16:54 
Не в сети
Пользователь
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 06 авг 2014, 12:31
Сообщения: 222
Благодарил (а): 0 раз.
Поблагодарили: 6 раз.
Спасибо Белоруссии за Василя Быкова. Серьезно и страшно...Как он писал о войне, писали немногие.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Быков
СообщениеДобавлено: 06 окт 2014, 18:15 
Не в сети
Пользователь
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 18 янв 2014, 01:10
Сообщения: 416
Благодарил (а): 6 раз.
Поблагодарили: 29 раз.
Сейчас не хватает таких писателей, которых можно назвать совестью нации. Василь Быков был именно таким...


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 3 ] 

Часовой пояс: UTC + 3 часа [ Летнее время ]


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 2


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  

Яндекс.Метрика

Администрация форума не несет ответственности за достоверность информации, предоставляемой пользователями