ГУЛЬНІ-КАРАГОДЫ (працяг)
Макі-макавачкі
Задача: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга. Карагод спявае песню: Ой на гары мак, мак На даліне так, так. Макі-макі, маковачкі! Залатыя галовачкі! Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара: - Ці паспеў мак? Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае: — Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю. - Карагод зноу ідзе з песняй: Ой на гары мак, мак На даліне так, так. Макі-маковачкі, маковачкі, Залатыя галовачкі! Праспявалі, спыніліся i пытаюцца: — Цi паспеў мак? Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае: — Толькі сею! Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў: — Hi ўзышоў мак? Гаспадар адказвае: - Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй. Наступны раз у яго запытваюць: — Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае: — Зацвіў,— i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку. Потым карагод пытаецца: — Цi адцвіў мак? Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма¬ку, i адказвае: - Адцвіў! Пасля пecнi — новае пытанне: — Цi паспеў мак? Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню: Ой на гары мак, мак На даліне так, так. Макі-макі, маковачкі, Залатыя галовачкі! Будзем трэсці мак! Будзем трэсці так! Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць. Правілы гульні: дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на адной пазе, прысесці на ей тры разы)
----------------------------------------------------------
Сонца i месяц
Задача: развіваць каардынацыю i ўзгодненасць рухаў, выхоўваць cябpoўcкiя адносіны дзяцей паміж сабой.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, дзеці выбіраюць двух важакоў, якія будуць варотамі. Выбраныя павінны адысці ўбок i ціхенька, каб іншыя ix нe пачулі, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i ме¬сяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ix прыходу ўсе ўдзельнікі гульні павінны выстраіцца цугам: першы бярэцца рукамі ў бакі, астатнія кладуць pyкi на плечы iгpaкy, які стаіць спераду яго. Сонца i месяц бяруцца за рукі i высока паднімаюць ix: атрымліваюцца «жывыя вароты». Дзеці адзін за адным ідуць да варотаў i з песняй праходзяць праз ix: Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка, Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся. Горкай, горкай, горачкай Ішоў наш Ягорачка. Ішоу ён лугам, Вёў дзяцей кругам. Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца: — Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа: — Ідзі да мяне,— i aпoшнi ў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбрау. Так дзеці праходзяць з песняй праз ва¬роты многа разоў. 3 кожным разам чарга робіцца ўсё меншай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты»— у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгpaкi стаяць каля сон¬ца i месяца або ў рад, або цугам—адзін за адным. Нарэшце ад доўгай чapгi застаецца адзін iгpoк. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча ісці. Гэты апошні iгpoк таксама ідзе або да сонца, або да месяца. Пасля гэтага пачынаюць падлічваць: да каго перайшло больш ігракоў — да сонца ці да месяца. Калі ў сонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам, гавораць: — Сонца грэе, да яго ўсе ідуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць. А калі ў месяца больш дзяцей, то яны гавораць: — Сонца пячэ i паліць, да яго не хочуць icці. Месяц-ясны, ноччу свеціць, да яго ўсе ідуць! Пасля гэтага дзеці-сонцы утвараюць вялікі круг i загадваюць заданні дзецям-месяцам, i наадварот.
Правілы гульні: праходзячы праз вароты, дзеці дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульні ўсе яны танцуюць разам.
------------------------------------------------------------
Курнаціна
Задача: развіваць спрыт і дакладнасць рухаў, узгодненасць дзеянняў, увагу.
Aпicaнне гульні: усе, хто гуляе, становяцца ў рад адзін за адным. Той, хто стаіць спераду, лічыцца важаком. Дзеці дробным крокам рухаюцца ўперад i спяваюць: Вышай, ніжай, Курнаціца, Набок шапка-вушаціна. Важак аддае загад: «Шапку набок!»— i ссоувае сваю шапку набок. Дзеці, гледзячы на важака, ссоўваюць свае шапкі набок, а дзяучынкі хусткі. Хто не выканае загад, ці выканае яго не дакладна, плацяць фант важаку. Пасля гэ-тага дзеці рухаюцца далей, а важак аддае новы загад: «Легчы на бок!» «Падняць pyкi угору!». У канцы гульні дзеці выкупліваюць фанты (спяваюць, танцуюць, выконваюць разнастайныя pyxi).
Правілы гульні: Курнаціна павінен загадваць заданні, якія патрабуюць ад дзяцей спрыту, хуткасці, каардынацыі рухаў. ----------------------------------------------------------
Маўчанка
Задача: развіваць уменне валодаць сабой, выхоўваць вытрымку.
Апісанне гульні: дзеці прыгаворваюць: Пярвенчыкі, чарвенчыкі, Зазвінелі бубенчыкі Па свежай расе, Па чужой паласе, Там, кубкі, арэшкі, Цукеркі, мядок, — Маучок! На апошняе слова «Маўчок!» усе павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае, засмяецца ці вымавіць хоць слова, ён плаціць «штраф». Напрыклад, яму загадаюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькі разоў прысесці, праспяваць, загадаць yciм загадку.
Правілы гульні: дзеці павінны маўчаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правілы, але не больш адной мінуты.
-----------------------------------------------------------
Адгадай, чый галасок
Задача: развіваць увагу на слых, памяць.
Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць: Сталі у круг, i — раз! два! тры! Павярнуліся, сябры! На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя¬ваюць: А як скажам — скок, скок, скок... Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік. Адгадай, чый галасок? Гэтыя словы спяваюць усе дзеці. Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга. Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.
|