Текущее время: 29 ноя 2024, 16:20

Часовой пояс: UTC + 3 часа [ Летнее время ]




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 8 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Белорусские народные игры
СообщениеДобавлено: 18 апр 2014, 20:02 
Не в сети
АпОсТеРиОрИ
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03 авг 2010, 17:04
Сообщения: 1908
Откуда: эта информация может быть доступна другим пользователям
Благодарил (а): 1 раз.
Поблагодарили: 18 раз.
Награды: 2
История белорусских народных игр органически связана с историей народа, его трудом, бытом, верованиями и обычаями.
Известно более 400 белорусских народных игр. В своей совокупности они синтезируют элементы фольклора, народного театра, трудового и воинского искусства.
Справедливо известное изречение: если вы хотите узнать душу народа, приглядитесь, как и чем играют его дети. Игра сопровождает человека с колыбели. Ученые давно заметили, что именно детские игры помогают зримо представить седую старину. Многое из того, что было характерно для быта, с веками исчезло, но кое-что сохранилось лишь в детских играх.
Игры издавна служили средством самопознания, здесь проявляли свои лучшие качества: доброту, благородство, взаимовыручку, самопожертвование ради других. Нет нужды доказывать, что народные игры с давних пор были не просто развлечением, но и обучением, воспитанием, психологической разгрузкой, а на празднествах и гуляньях непременно входили в «культурную программу». Часто они сопровождались присловьями, прибаутками, напевками, речевками. Сейчас многие не знают, что из себя представляет культура нашей страны, а ведь это наша история, наше прошлое, наши предки и всё потому, что не владеют информацией о том, где можно заниматься народным творчеством.
Среди народных игр можно выделить; подвижные игры, музыкальные, обрядовые, игры-хороводы и другие.

Организация игр несложна, и, как правило, для них не требуется специальных площадок.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Белорусские народные игры
СообщениеДобавлено: 18 апр 2014, 20:06 
Не в сети
АпОсТеРиОрИ
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03 авг 2010, 17:04
Сообщения: 1908
Откуда: эта информация может быть доступна другим пользователям
Благодарил (а): 1 раз.
Поблагодарили: 18 раз.
Награды: 2
ГУЛЬНІ-КАРАГОДЫ

Бярозка

Задача: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамі песні. Фарміраваць пачуццё калектывізму.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеці ходзяць па кругу, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць.
Бярозка белая,
Макаўка зялёная,
Летам махнаценькая,
3імой сучкаваценькая,
Дзе яна стащь,
Там i шуміць.
Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, паднімае ix над галавой, і, калі заспяваюць:
Бярозка зялёненькая,
Вясной вясёленькая,
Сярод поля стаіць,
Лicточкамі шуміць,
Грыміць, гудзщь,
Залатым вяночкам звініць,—
бярозка iмiтye шум лістоў, рух галінак,— яна шамаціць сукенкай, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню кapaнi у бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!»— дзяучынка-бярозка абыходзіць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.

Правілы гульні: хустачкі у тых, хто гуляе, павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла легка ix узяць.

-----------------------------------------------------------

Лянок

Задача: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:
— Старым бабулькам воўны пасмачку, А прыгожым маладзічкам белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалёк.
Мы лянок ipвaлi, ж а л i,
Абразалі, у полі слалі,
У снапочкі 3бipалi.
Урадзіся лянок
Белы, слаўны кужалёк.

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».

----------------------------------------------------------

Пляцень

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць пачуццё сяброўства.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад. На увесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным i спяваюць:
Кругом бярозанькі ідзём,
Каля яе ўсе плятнём.
Плець-плець пляцёна
Кругом ствала абвядзёна.
Уецца пляцень, пляцецца
У поле, у лес валачэцца.
Расплятайся, пляцень, распляціся,
Залаты вузельчык развяжыся.
Вядучы заблытвае карагод, пакуль не "запляце” пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:
Сто дашкалят
Усе у адзін рад,
Разам звязаны стаяць.
Пляцень, расплятайся,
На. бярозаньку завівайся.
Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не устаіць на нагах i ўпадзе, выбывае з гульні.

Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Белорусские народные игры
СообщениеДобавлено: 18 апр 2014, 20:13 
Не в сети
АпОсТеРиОрИ
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03 авг 2010, 17:04
Сообщения: 1908
Откуда: эта информация может быть доступна другим пользователям
Благодарил (а): 1 раз.
Поблагодарили: 18 раз.
Награды: 2
ГУЛЬНІ-КАРАГОДЫ (працяг)

Грушка

Задача: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «груш¬ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:
Мы пасадзім грушку
Усе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце.
Вырасці ты, грушка,
Вось такой вышыні,
Распусціся, грушка,
Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка,
Ды у добры час.
Патанцуй,- Марылька,
Паскачы для нас.
А ужо наша грушка
Распусцілася,
А наша Марылька
Зажурылася.
А мы тую грушку
Весяліць будзем.
I з нашай Марылькай
Скакаць будзем.
На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix ca словамі песні.

-----------------------------------------------------------

Вузельчык

Задача: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па¬чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру¬ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:
Іголка — шнырала,
Увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла,
Сама голая хадзіла.
Тонкая ды долгая,
Аднавухая ды вострая.
А я тычу — натычу:
Носік стальны
Хвосцік ільняны!
Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
Хивсцік ніцяны
Цягну зa сабой.
Праз палаьнo ён праходзщь,
Канец сабе находзіць...
Правілы гульні: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

------------------------------------------------------------

А мы проса сеялі

Задача: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.

Апісанне гульні: дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі.
Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:
— А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)
Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxi i таксама спяваюць:
— А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!
— Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)
— А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)
— А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)
— Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)
— Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)
— Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкі i становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.

Правілы гульні: дзеці павінны рухацца роўнай шарэн¬гай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот.

--------------------------------------------------------

Агароднік

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
— Хто там?
— Агароднік! .
— За чым прыйшоў?
— За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе нi падыдзе,
Усялякі за вixop возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Белорусские народные игры
СообщениеДобавлено: 18 апр 2014, 20:18 
Не в сети
АпОсТеРиОрИ
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03 авг 2010, 17:04
Сообщения: 1908
Откуда: эта информация может быть доступна другим пользователям
Благодарил (а): 1 раз.
Поблагодарили: 18 раз.
Награды: 2
ГУЛЬНІ-КАРАГОДЫ (працяг)

Макі-макавачкі

Задача: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.
Карагод спявае песню:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі!
Залатыя галовачкі!
Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара:
- Ці паспеў мак?
Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:
— Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.
- Карагод зноу ідзе з песняй:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-маковачкі, маковачкі,
Залатыя галовачкі!
Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:
— Цi паспеў мак?
Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:
— Толькі сею!
Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:
— Hi ўзышоў мак?
Гаспадар адказвае:
- Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.
Наступны раз у яго запытваюць:
— Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае:
— Зацвіў,— i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.
Потым карагод пытаецца:
— Цi адцвіў мак?
Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма¬ку, i адказвае:
- Адцвіў!
Пасля пecнi — новае пытанне:
— Цi паспеў мак?
Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі,
Залатыя галовачкі!
Будзем трэсці мак!
Будзем трэсці так!
Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.
Правілы гульні: дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на адной пазе, прысесці на ей тры разы)

----------------------------------------------------------

Сонца i месяц

Задача: развіваць каардынацыю i ўзгодненасць рухаў, выхоўваць cябpoўcкiя адносіны дзяцей паміж сабой.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, дзеці выбіраюць двух важакоў, якія будуць варотамі. Выбраныя павінны адысці ўбок i ціхенька, каб іншыя ix нe пачулі, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i ме¬сяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ix прыходу ўсе ўдзельнікі гульні павінны выстраіцца цугам: першы бярэцца рукамі ў бакі, астатнія кладуць pyкi на плечы iгpaкy, які стаіць спераду яго.
Сонца i месяц бяруцца за рукі i высока паднімаюць ix: атрымліваюцца «жывыя вароты». Дзеці адзін за адным ідуць да варотаў i з песняй праходзяць праз ix:
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка,
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў наш Ягорачка.
Ішоу ён лугам,
Вёў дзяцей кругам.
Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца:
— Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа:
— Ідзі да мяне,— i aпoшнi ў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбрау. Так дзеці праходзяць з песняй праз ва¬роты многа разоў. 3 кожным разам чарга робіцца ўсё меншай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты»— у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгpaкi стаяць каля сон¬ца i месяца або ў рад, або цугам—адзін за адным. Нарэшце ад доўгай чapгi застаецца адзін iгpoк. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча ісці. Гэты апошні iгpoк таксама ідзе або да сонца, або да месяца.
Пасля гэтага пачынаюць падлічваць: да каго перайшло больш ігракоў — да сонца ці да месяца.
Калі ў сонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам, гавораць:
— Сонца грэе, да яго ўсе ідуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.
А калі ў месяца больш дзяцей, то яны гавораць:
— Сонца пячэ i паліць, да яго не хочуць icці. Месяц-ясны, ноччу свеціць, да яго ўсе ідуць!
Пасля гэтага дзеці-сонцы утвараюць вялікі круг i загадваюць заданні дзецям-месяцам, i наадварот.

Правілы гульні: праходзячы праз вароты, дзеці дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульні ўсе яны танцуюць разам.

------------------------------------------------------------

Курнаціна

Задача: развіваць спрыт і дакладнасць рухаў, узгодненасць дзеянняў, увагу.

Aпicaнне гульні: усе, хто гуляе, становяцца ў рад адзін за адным. Той, хто стаіць спераду, лічыцца важаком. Дзеці дробным крокам рухаюцца ўперад i спяваюць:
Вышай, ніжай, Курнаціца,
Набок шапка-вушаціна.
Важак аддае загад: «Шапку набок!»— i ссоувае сваю шапку набок. Дзеці, гледзячы на важака, ссоўваюць свае шапкі набок, а дзяучынкі хусткі. Хто не выканае загад, ці выканае яго не дакладна, плацяць фант важаку. Пасля гэ-тага дзеці рухаюцца далей, а важак аддае новы загад: «Легчы на бок!» «Падняць pyкi угору!». У канцы гульні дзеці выкупліваюць фанты (спяваюць, танцуюць, выконваюць разнастайныя pyxi).

Правілы гульні: Курнаціна павінен загадваць заданні, якія патрабуюць ад дзяцей спрыту, хуткасці, каардынацыі рухаў.

----------------------------------------------------------

Маўчанка


Задача: развіваць уменне валодаць сабой, выхоўваць вытрымку.

Апісанне гульні: дзеці прыгаворваюць:
Пярвенчыкі, чарвенчыкі,
Зазвінелі бубенчыкі
Па свежай расе,
Па чужой паласе,
Там, кубкі, арэшкі,
Цукеркі, мядок,
— Маучок!
На апошняе слова «Маўчок!» усе павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае, засмяецца ці вымавіць хоць слова, ён плаціць «штраф». Напрыклад, яму загадаюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькі разоў прысесці, праспяваць, загадаць yciм загадку.

Правілы гульні:
дзеці павінны маўчаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правілы, але не больш адной мінуты.

-----------------------------------------------------------

Адгадай, чый галасок

Задача: развіваць увагу на слых, памяць.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі у круг, i — раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя¬ваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.

Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Белорусские народные игры
СообщениеДобавлено: 18 апр 2014, 20:20 
Не в сети
АпОсТеРиОрИ
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03 авг 2010, 17:04
Сообщения: 1908
Откуда: эта информация может быть доступна другим пользователям
Благодарил (а): 1 раз.
Поблагодарили: 18 раз.
Награды: 2
ГУЛЬНІ-КАРАГОДЫ (працяг)

Заінька

Задача: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пaбi спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.
Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся
Tyпнi ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:

Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

------------------------------------------------------------

Іванка

Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:
А дзе той Іванка, (3 разы)
Што ўстае спазаранку.
ЁН спрытны, працавіты
Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.
Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.
Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка¬ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:
Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)
Кругом пакружуся (кружыцца)
Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi).
Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:
Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,
Толькі Марыльку з сабой забяры.
Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.
Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Белорусские народные игры
СообщениеДобавлено: 18 апр 2014, 20:27 
Не в сети
АпОсТеРиОрИ
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03 авг 2010, 17:04
Сообщения: 1908
Откуда: эта информация может быть доступна другим пользователям
Благодарил (а): 1 раз.
Поблагодарили: 18 раз.
Награды: 2
Многие ищут игру "Гарнушак".
Вот она:
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Белорусские народные игры
СообщениеДобавлено: 18 апр 2014, 20:32 
Не в сети
АпОсТеРиОрИ
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03 авг 2010, 17:04
Сообщения: 1908
Откуда: эта информация может быть доступна другим пользователям
Благодарил (а): 1 раз.
Поблагодарили: 18 раз.
Награды: 2
Игра "Качка"
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Белорусские народные игры
СообщениеДобавлено: 19 апр 2014, 13:56 
Не в сети
Site Admin
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29 авг 2007, 22:27
Сообщения: 3067
Откуда: Минск
Благодарил (а): 586 раз.
Поблагодарили: 204 раз.
Априори, большое спасибо за интересный материал!


Вернуться к началу
 Профиль My Фотогалерея  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 8 ] 

Часовой пояс: UTC + 3 часа [ Летнее время ]


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  

Яндекс.Метрика

Администрация форума не несет ответственности за достоверность информации, предоставляемой пользователями